Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВОСІПЧЫК Іван Міхайлавіч 

ВОСІПЧЫК Іван Міхайлавіч

[1913, Мінская губ. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў піянерскім работнікам у школе в. Каралеўшчына Валожынскага р-на. Арыштаваны 26.6.1933. Асуджаны 10.8.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 2 гадоў пазбаўлення волі. Высланы на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.8.1956 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа В. і інш. (усяго больш за 35 чалавек) № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"