Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВОРАНАЎ Раман Піліпавіч
[1888, в. Палонікі Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту настаўнік школы стаханаўцаў Віцебскай фабрыкі КІМ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.9.1938 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 25. Абвінавачваўся як “член антысавецкай арганізацыі” і ў “контррэвалюцыйнай дзейнасці”. Асуджаны не быў. Вызвалены 10.4.1939. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 8.9.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 6551-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.