Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВОЛКАВА Юлія Станіславаўна 

ВОЛКАВА Юлія Станіславаўна

[1898, Люблінская губ., цяпер Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы в. Тапілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштавана 7.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” і як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 2.11.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 28.12.1993. Асабовая справа В. № п-19784 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"