Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВОЛКАВА Надзея Аляксееўна 

ВОЛКАВА Надзея Аляксееўна

[1891, в. Сорма, Чувашыя, Расія. – 1986, Полацк]. З сям’і вясковага настаўніка. Скончыла Ядрынскую прогімназію (цяпер Чувашыя, Расія). Працавала настаўніцай пачатковай школы ў Златаўсце, цяпер Чэлябінскай вобл., Расія. У 1914 выйшла замуж за Волкава Канстанціна Васілевіча. Арыштавана 28.1.1938. Асуджана асобай нарадай пры НКВД у лют. 1938 як “член сям’і ворага народа” да
5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер Мардоўскай АССР. Вызвалена ў студз. 1943. Вярнулася ў Златаўст. У сувязі з тым, што выкладаць В. была забаронена, працавала на машынабудаўнічым заводзе. Выйшла на пенсію. У 1950 з сынам Уладзімірам выехала ў Калінінград, у 1955 у Полацк. З 1957 жыла ў дачцы Вольгі ў Мінску. У першай палове 1980-х г. у сувязі з хваробай пераехала да сына ў Полацк. Рэабілітавана Вярхоўным Судом СССР 11.1.1961.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"