Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВІТАК Юзаф Іванавіч
[1905, в. Пагожэль Мінск-Мазавецкага пав., цяпер Польшча – ?]. З польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам СШ № 2 тагачаснага Аўгустоўскага р-на Беластоцкай вобл. (цяпер Польшча). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.7.1940. Асуджаны 26.4.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-11395 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.