Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВІНЯРСКІ Уладзіслаў Баляслававіч
[1898, в. Радзішаў, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Малапольскае ваяв., Польш-
ча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам вілейскай школы № 1. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 24.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 13.7.1989. Асабовая справа В. № 26347-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.