Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВІННІК Ігнат Міхайлавіч 

ВІННІК Ігнат Міхайлавіч

[1889, в. Рагуцкія Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. – 27.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту загадчык вучэбнай часткі школы ў в. Усая (цяпер Ушацкі р-н). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 9.12.1937 за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 18.9.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"