Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЕЛЯВЕЙСКІ Сігізмунд Уладзіслававіч 

ВЕЛЯВЕЙСКІ Сігізмунд Уладзіслававіч

[1902, Дамброва, Гродзенскай губ. – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту дырэктар школы в. Велямічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 13.7.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 як “агент разведкі буржуазнай Польшчы” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 19.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 31.7.1989. Асабовая справа В. № 9606-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"