Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАСЕРМАН Абрам Лейбавіч 

ВАСЕРМАН Абрам Лейбавіч

[1906, Чарткоў, цяпер Украіна – ?]. З купецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ мяст. Саколка тагачаснай Беластоцкай вобл. (цяпер Падляшскае ваяв., Польшча). Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 29.4.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены ў вер. 1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-12023 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"