Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАРАНКОЎ Яўген Мікалаевіч 

ВАРАНКОЎ Яўген Мікалаевіч

[1899, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Бабруйскім аўтатэхнікуме. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.3.1947. Асуджаны пазасудовым органам МДБ 19.5.1947 за “паклёп на савецкую ўладу і службу немцам” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 14.1.1966. Асабовая справа В. № 9141 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"