Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАРАКСА Казімір Іосіфавіч
[1914, в. Старынкі Мінскі пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту настаўнік Дабрынскай СШ Дзяржынскага р-на. Арыштаваны 13.6.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 23.12.1939 як “агент польскіх разведвальных органаў” да 3 гадоў ППЛ. У 1951 зноў арыштаваны і адпраўлены ў ссылку (верагодна, у Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы.
13.6.1938 у в. Станькава Мінскага р-на арыштаваны конюх “Леспрамгаса” Варакса Антон Іосіфавіч (н. ў 1912 у в. Старынкі), брат Казіміра Вараксы. 23.12.1939 асобай нарадай НКВД асуджаны з братам як “польскі агент” да 3 гадоў ППЛ. Загінуў у зняволенні 14.9.1943. Рэабілітаваны браты ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 7.5.1955. Іх групавая справа № 6234-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.