Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЛЮЖЫНІН Лаўр Іванавіч 

ВАЛЮЖЫНІН Лаўр Іванавіч

[1888, в. Глушкова Клічаўскага пав. Магілёўскай губ. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам адной з школ Чэрыкава Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 18.3.1934. Асуджаны 26.3.1934 калегіяй АДПУ за “контррэвалюцыйную нацдэмаўскую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1957 тpыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 11374 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"