Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЛЕТКА Іван Цімафеевіч 

ВАЛЕТКА Іван Цімафеевіч

[29.3.1891, в. Варкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Цараўскай няпоўнай СШ Слуцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 1.2.1935. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 7.7.1938 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 14.2.1939 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 30.6.1989. Асабовая справа В. № 24821-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"