Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЛАХАНОВІЧ Марыя Максімаўна
[1913, в. Барсучына Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сельскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай чыгуначнай школы на ст. Негаpэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Выйшла замуж. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 31.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 18.8.1945 за “здраду радзіме” і “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай РБ 7.7.1993. Асабовая справа В. № 35210-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.