Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЛАХАНОВІЧ Мартын Вікенцевіч 

ВАЛАХАНОВІЧ Мартын Вікенцевіч

[1884, в. Рудня Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Працаваў настаўнікам у 2-й і 5-й мінскіх школах. Арыштаваны 26.2.1930 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 34, кв. 1а. Асуджаны тройкай НКВД 16.6.1930 як “агент 2-га аддзела генштаба Польшчы” і “член дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.11.1957. Групавая справа В. і інш. № 11682-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"