Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЛАСЕВІЧ Павел Уладзіміравіч
[1891, в. Дзераўная Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ ў Ляхавічах Драгічынскага р-на. Арыштаваны 7.9.1940. Асуджаны 1.2.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” і як “арганізатар (у час грамадзянскай вайны) пятлюраўскай паліцыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Пячорскі лагер НКВД Комі АССР Вызвалены 27.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 24.7.1989. Асабовая справа В. № 9398-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.