Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЙТОВІЧ Тадэвуш Сямёнавіч 

ВАЙТОВІЧ Тадэвуш Сямёнавіч

[1897, Глогаў, Польшча – ?].
З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў дырэктарам Кобрынскай СШ (цяпер Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.10.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.4.1945 (?) як “член антысавецкай арганізацыі” да 1 года і 6 месяцаў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер МДБ СССР (ст. Сухабязводная Горкаўскай чыгункі). Вызвалены 25.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 20.4.1993. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"