Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАВІШЧЭВІЧ Георгій Сцяпанавіч
[1903, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – 1.10.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту загадчык вучэбнай часткі барысаўскай СШ № 6. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.6.1938. Асуджаны тройкай НКВД 21.9.1938 за “шпіёнскую дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 12.10.1960. Асабовая справа В. № 16682-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.