Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЯНЬКО (БЕНЬКА) Вацлаў Паўлавіч
[1906, в. Чарнагубава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – 6.12.1937, Бабруйск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Гіжгайлава Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 11.9.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.8.1960. Асабовая справа Б. № 7174-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.