Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЯЛЯЦКАЯ Надзея Васілеўна
[1920, в. Малы Кудзін Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. –
6.11.1949, Сібірскі лагер МДБ Новасібірскай вобл.]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 27.12.1944. Асуджана 11.7.1945 тройкай НКВД за “прапаганду фашысцкага вобраза жыцця” да 7 гадоў ППЛ. Этапавана ў Сібірскі лагер МДБ Новасібірскай вобл. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана 14.4.1979 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Б. № 9825 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.