Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЯЛЯЎСКІ (БЯЛЕЎСКІ) Іван Іванавіч 

БЯЛЯЎСКІ (БЯЛЕЎСКІ) Іван Іванавіч

[1888, в. Германава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. – 1.10.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Сенненскай няпоўнай СШ. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 31.3.1938 у Сеннах па адрасе: вул. Кірава, д. 4. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.6.1958. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"