Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЯЛЯЙ Мікалай Канстанцінавіч 

БЯЛЯЙ Мікалай Канстанцінавіч

[1896, в. Дзянісава Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі (?) р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Станіславова Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 3.7.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер МДБ Архангельскай вобл. Вызвалены 16.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 31.10.1989. Асабовая справа Б. № 17874-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"