Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЯЛЯЕВА Галіна Васільеўна 

БЯЛЯЕВА Галіна Васільеўна

[1927, мяст. Заслаўе Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Заслаўскай СШ. Арыштавана 19.4.1949. Асуджана 30.5.1949 пазасудовым органам МДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Мінеральны лагер Пячорскай чыгункі Комі АССР (ст. Інта). Вызвалена 25.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай СССР 13.11.1991. Групавая справа Б. і інш. № 31926-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"