Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЯЛЬКО Сямён Данілавіч
[1913, в. Дамашы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.5.1951. Асуджаны 8.12.1951 асобай нарадай пры МУС як “член антысавецкай арганізацыі” і за “службу ў немцаў” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Комі АССР. Вызвалены 29.11.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.10.1971. Асабовая справа Б. № 20271-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.