Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЯЗЛЮДНЫ (БЯЗЛЮДЫ, НЯЗЛЮДЗІНСКІ, БАСЧЫК) Ігнат Адамавіч (Ян Янавіч) 

БЯЗЛЮДНЫ (БЯЗЛЮДЫ, НЯЗЛЮДЗІНСКІ, БАСЧЫК) Ігнат Адамавіч (Ян Янавіч)

[1899, в. Зайцава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1927. Асуджаны 9.3.1928 асобай нарадай пры АДПУ за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” і як “падазроны ў шпіянажы” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены пракурорам Віцебскай вобл. Рэабілітаваны 9.7.1990 (?). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"