Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Іван Іванавіч 

БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Іван Іванавіч

[1898, в. Быковічы
Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 3.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 27.9.1989. Асабовая справа Б. № 28509-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"