Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУРДЗІЛАЎ Васіль Прохаравіч
[1886, в. Недзведзь Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у Мсціслаўі. Быў жанаты, меў трое сыноў. Арыштаваны 28.2.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.7.1931 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да пазбаўлення правоў. У пачатку 1940-х г. выкладаў у Губінманскай (Глубінманскай) СШ Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 14.9.1941. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 30.10.1941. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 2413-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.