Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУЛАНКОЎ Мікалай Барысавіч 

БУЛАНКОЎ Мікалай Барысавіч

[1884, в. Загацце (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. (паводле інш. звестак в. Загор’е Магілёўскай
губ.) – ?], бацька Сідара Буланкова. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам Роднянскай СШ Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 29.10.1929. Асуджаны 15.12.1929 да 3 гадоў ППЛ. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Выкладаў у школе в. Тупічына Касцюковіцкага р-на. Зноў арыштаваны 23.8.1933. Прыгавораны 29.11.1933 калегіяй АДПУ за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 15216; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 6.6.1991, па другой (групавая; № 6600) 15.8.1958.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"