Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУКОЛЬД-СМІЛЬТЭН Валянціна Іванаўна 

БУКОЛЬД-СМІЛЬТЭН Валянціна Іванаўна

[1913, Рыга, цяпер Латвія – ?]. З сям’і службоўца, жонка Канстанціна Смільтэна. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай віцебскай латышскай школы № 30. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 29.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Талстога, д. 14. Асуджана 20.3.1938 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда СССР 7.9.1955. Асабовая справа Б.-С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"