Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУДНІК Вера Сазонаўна 

БУДНІК Вера Сазонаўна

[1906, в. Пакpоўскае, цяпер Днепpапятpоўская вобл., Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай чыгуначнай школы на ст. Негаpэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Арыштавана 20.11.1945. Асуджана 15.5.1946 пазасудовым органам МДБ як “памагатая нямецкіх акупантаў” да 6 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 7.5.1968. Асабовая справа Б. № 19920-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"