Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУДКО Іван Якаўлевіч
[1888, в. Баброўня Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – 3.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам віцебскай СШ № 10. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Авіяцыйная, д. 17. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 17.8.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.