Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БРЭЙДА Беніямін Нохімавіч
[1892, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?]. З купецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў выхавальнікам дзіцячага дома № 3 у Полацку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.8.1938. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як “член антысавецкай групы” і за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.4.1957 тpыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 10 чалавек) № 6727-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.