Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БРУЕК Аляксей Пятровіч
[1890, в. Доктаравічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – 13.1.1938, Полацк (?), турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Зелянковічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 16.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 27.11.1958. Асабовая справа Б. № 8369-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.