Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРАЗОЎСКАЯ Алена Васілеўна 

БРАЗОЎСКАЯ Алена Васілеўна

[4.4.1895, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала загадчыцай вучэбнай часткі мінскай СШ № 37. Арыштавана 14.10.1938 у Мінску па адрасе: 1-ы Свярдлоўскі зав., д. 5, кв. 2. Асуджана 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД Новасібірскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 1.10.1956. Асабовая справа Б. № 7087-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"