Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БОЛДЫРАЎ Павел Аляксандравіч 

БОЛДЫРАЎ Павел Аляксандравіч

[1919, Алтайскі край – ?].
З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны з 1939 да 1945 г. Узнагароджаны дзвумя ордэнамі і медалямі. Падчас арышту ваенрук СШ ў мяст. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў непаўналетняга дзіця. Арыштаваны 25.6.1948. Асуджаны Маладзечанскім абл. судом 19.10.1948 за “сувязь і дапамогу бандытам” да 7 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 27.12.1967. Асабовая справа Б. № 13524-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"