Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БОКСБЕРГ Мінадора Іванаўна 

БОКСБЕРГ Мінадора Іванаўна

[1891, в. Добрына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай латышскай школы в. Паташня Віцебскай вобл. Арыштавана 18.4.1938. Асуджана 14.11.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж” і як “член нацыяналістычнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 14.12.1993. Асабовая справа Б. № 23387-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"