Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БІРУКОВІЧ Вольга Ільінічна
[18.10.1899, Мінск – ?].
З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай аршанскай школы № 36 Віцебскай вобл. Уступіла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 26.7.1938 у Оршы па адрасе: вул. Засценкаўская, д. 32. Асуджана 28.9.1938 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалена 16.3.1940 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 31.1.1963. Асабовая справа Б. № 12311-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.