Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЕРХІФАНД Фрыда Навумаўна
[1917, Мінск – ?]. З сям’і службоўца. Падчас арышту працавала настаўніцай гродзенскай СШ № 8. Арыштавана 12.12.1950 у Гродне па адрасе: вул. Першамайская, д. 10 кв. 4. Асуджана 19.5.1951 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую дзейнасць” да 7 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Каргапольскі лагер МДБ Архангельскай вобл. (ст. Ярцава). Вызвалена 21.1.1955. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № п-4441 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.