Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЕРНШТЭЙН Ізідар Гершавіч
[1894, Лодзь, цяпер Польшча – 10.1.1938, Магілёў, турма НКВД]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту нам. дырэктара Магілёўскага педагагічнага тэхнікума. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 17.12.1937 тройкай НКВД як “агент разведорганаў буржуазнай Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.9.1989 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 14151 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.