Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕРАЗОЎСКІ Сяргей Міхайлавіч 

БЕРАЗОЎСКІ Сяргей Міхайлавіч

[1914, в. Навінка Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ржаўка Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.6.1941. Асуджаны 11.12.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны). Вызвалены 26.11.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 9.1.1976. Асабовая справа Б. № 13974-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"