Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕРАЗОЎСКІ Баляслаў Антонавіч 

БЕРАЗОЎСКІ Баляслаў Антонавіч

[1896, в. Чарнагуба-
ва Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Нагорнае Клецкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.12.1944 у в. Пагіблоўка Клецкага р-на. Асуджаны 1.12.1945 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з лагераў Цюменскай вобл. Вызвалены ў 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.1.1962. Асабовая справа Б. № 17399-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"