Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЕНІЦЭВІЧ Мікалай Мікалаевіч
[1905, в. Трылесіна Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Завелле Смаргонскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 19.3.1945. Асуджаны 15.2.1946 асобай нарадай пры НКВД як “нямецкі памагаты” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.12.1963 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа Б. № п-8046 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.