Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕЛЬЧАНКОЎ Піліп Лук’янавіч 

БЕЛЬЧАНКОЎ Піліп Лук’янавіч

[1916, в. Ушыўка (?) Аршанскага пав. Магілёўскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.4.1945 у сваёй вёсцы. Па дадзеных следства “падчас вайны служыў у 4-м тэхнічным батальёне нямецкай арміі” і “працаваў настаўнікам у спецлагеры № 317”. Асуджаны 15.9.1945 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з уральскіх лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 14.1.1993. Асабовая справа Б. № 22980-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"