Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕЛАЗЁРАВА Лідзія Іванаўна 

БЕЛАЗЁРАВА Лідзія Іванаўна

[1878, мяст. Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебская вобл. – 5.2.1941, ГУЛАГ]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту працавала настаўніцай замежнай мовы Барысаўскага педагагічнага вучылішча. Арыштавана 21.9.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 115. Асуджана тройкай НКВД 30.11.1937 за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР (2-гі асобны лагерны пункт). Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 20.4.1989. Асабовая справа Б. № 22523-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"