Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕКІШ Станіслаў Мартынавіч 

БЕКІШ Станіслаў Мартынавіч

[1901, в. Еўлашы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944. Асуджаны 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД як “нямецкі памагаты” да 4 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1991 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № П-13296 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"