Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЦЯН Георгій Іванавіч 

БАЦЯН Георгій Іванавіч

[1899, в. Яблонаўшчына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам начатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дачку Валеду (н. ў 1930), сына Людаміра (1927). Арыштаваны 18.12.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.7.1940 як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа Б. № 27269-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"