Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАСАЦКІ Анікей Сцяпанавіч
[1914, в. Дубовы Лог Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Калачынцы Чашніцкага р-на. З 22.6.1941 да снеж. 1941 – радавы 147-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 10.1.1945. Асуджаны 4.11.1945 пазасудовым органам НКВД за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Карагандзінскі (?) лагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 12.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.6.1955. Асабовая справа Б. № 13243-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.