Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРЫСАВЕЦ Павел Іванавіч 

БАРЫСАВЕЦ Павел Іванавіч

[1911, в. Бранава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – 5.12.1937, Томск, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Беласток Крывашэінскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 13.8.1937 Асуджаны 18.11.1937 як “член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.3.1958.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"