Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРЦЭВІЧ Фёдар Міхайлавіч
[1896, в. Лесуны Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 30.10.1933. Асуджаны 23.8.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.10.1963. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 100 чалавек) № 31445-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.