Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРТНОЎСКІ Уладзімір Генрыхавіч
[1874, в. Сасноўка Гродзенскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена – 20.1.1938, Томск, НКВД]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Елаўка Кажэўнікаўскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 29.11.1937. Асуджаны 8.12.1937 як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1961.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.